Кніга «Руіны Беларусі» ўвайшла ў спіс найлепшых польскіх кніг 2025 года

Кніга «Руіны Беларусі» ініцыятывы VEHA намінаваная на прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025 года ў катэгорыі «мастацтва» (альбомы, каталогі, фотакнігі), паведамляе reform.news.

Kniha «Ruiny Bielarusi»

«Руіны Беларусі» — першая кніга VEHA, надрукаваная сумесна з польскімі выдавецтвамі. Сувыдаўцом кнігі «Руіны Беларусі» стаў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (у супрацоўніцтве з галерэяй «Арсенал» з Беластоку), у выданне ўвайшлі фотаздымкі з архіва, што збірае Цэнтр.

Ruiny Kreŭskaha zamka i Troickaj carkvy1915-1918 гг., Крэва, Смаргонскі р-н, Гродзенская вобл. Руіны Крэўскага замка і Троіцкай царквы. Прадаставіў Яўген Мшар. Архіў VEHA, калекцыя «Руіны Беларусі». Фота: veha-archive

Новая фатаграфічная калекцыя VEHA распавядае пра лёс беларускіх камяніц. У кнізе змешчаны фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў.

Войны, нядбайнасць, дзяржаўны гвалт руйнавалі замкі і касцёлы, ратушы і цэрквы, сінагогі і хаты. Мноства іх знікла без следу на зямлі, але засталося на фотаздымках.

Дарэчы, каманда працягвае збіраць матэрыялы для другога тома «Руін Беларусі», які з‘явіцца па меры таго, як будуць дасылацца здымкі.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць.