Прэзентацыя музычнага квэста пра Багдановіча ў Мінску (13+)

29.04.2026 18:30 - 20:30 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 10 BYN
У сераду, 29 красавіка, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць прэзентацыю музычнага квэста, прысвечанага паэту.

«І ліецца хваляй песня, —
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне...» —
піша Максім Багдановіч.

  • А што ўвогуле звязвала яго з музыкай, ці гучала яна ў яго сям’і?

  • Якім было мызычнае жыццё Мінска часоў Багдановіча?

Аб усім гэтым і не толькі вы даведаецеся!

Безумоўна, не абыдзецца без музыкі — вас парадуюць сваім выкананнем навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка пад кіраўніцтвам Марыны Подавай.

А яшчэ ўдзельнікам імпрэзы будзе прапанаваны квэст па музейнай экспазіцыі — каб яго прайсці і атрымаць прыз, трэба праявіць максімум пільнасці і кемнасці.

Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся тэлефоне +375 17 355 22 95.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ