Андрэй Хадановіч запускае аўтарскі курс «Таварыства жывых паэтаў і паэтак»

«Таварыства жывых паэтаў і паэтак» — гэта курс пра беларускую паэзію ў сусветным кантэксце: пра творчыя ўплывы і «паралельныя» адкрыцці, пра пераклад і містыфікацыі, пра тое, як вершы становяцца песнямі, а паэзія — мовай пратэсту, супраціву і салідарнасці, піша тэлеграм-канал «Годная гісторыя».

Andrej Chadanovič
Скрын з відэа на канале CHADANOVIČ

У курсе — 10 анлайн-заняткаў, кошт удзелу — 59 еўра. Доступ да заняткаў захоўваецца яшчэ тры месяцы, каб паглядзець пасля.

Пачатак курса 13 мая. Кожны ўдзельнік курса атрымае анлайн-сертыфікат пасля праходжання.

Тэмы заняткаў:

  • Як сплятаўся «Вянок»? Максім Багдановіч і папярэднікі: Шарль Бадлер, Поль Верлен ды іншыя

  • «Курганы шмат чаго нам гавораць»: Янка Купала і Уільям Батлер Ейтс

  • Фантомныя болі двух Міцкевічаў: паэмы «Пан Тадэвуш» і «Новая зямля»

  • Нерасстраляныя паэмы: беларускае і габрэйскае

  • Аркадзь Куляшоў — містыфікатар: таемная гісторыя верша «Бывай» (і песні «Алеся»)

  • «Амплітуда смеласці»: Максім Танк, Рыгор Барадулін, Міхась Стральцоў

  • «Каардынаты быцця»: паэтычныя адкрыцці Алеся Разанава

  • Беларусь — нацыя паэтак? Жаночая лірыка ад Бандарынай да Бандурынай

  • Паэты і фронтмэны: беларускія вершы, музыка і сцэна

  • «На беразе Волі»: беларуская паэзія 20-х

Калі вы хочаце лепш разумець беларускую паэзію, бачыць за вершамі кантэксты, сувязі, уплывы і схаваныя гісторыі — далучайцеся па спасылцы!

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць.