Перфарматыўная лабараторыя «Vilnius. Reborn. Perform.» у Вільні

24.03.2023 - 26.03.2023 19:00 - 22:00 CreateCulture Space (Karmelitų g. 5) free donation

У пятніцу і нядзелю, 24 і 26 сакавіка, у Вільні — перфарматыўная лабараторыя «Vilnius. Reborn. Perform.»



Дата: 24 і 26 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Вільня


Вас чакае трэнінг па акцёрскім майстэрстве, на якім удзельнікі разам створаць маленькі перфоманс-паказ, прысвечаны Вільні.

Вільня стала новай рэальнасцю для кожнага з нас, але як навучыцца чуць тое каштоўнае, што ён хоча нам сказаць?

 «Vilnius. Reborn. Perform.» — гэта кропка ў прасторы каляндарнай вясны, імпульс творчасці і новага дыхання.


Праграма:

24 сакавіка — дзень практычнага трэнінгу (3 гадзіны)

26 сакавіка — стварэнне перформансу, закрыты паказ (3 гадзіны)


Удзел у праекце адкрыты для ўсіх.

Усё, што трэба, — даверыцца сабе для новага досведу, адкінуць усе страхі і прыйсці на першую сустрэчу ў пятніцу 24 сакавіка.

Куратарка лабараторыі — Юлія Варык, студэнтка тэатральнай праграмы ЕГУ, удзельніца і аўтарка тэатральных перформансаў і спектакляў.

Уваход — free donation.

 Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Анлайн-канцэрт J: Морс

28.05.2026 (20:00 - 22:00) (Анлайн)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ