ПАДЗЕЯ ДНЯ: Перфоманс Ташы Кацубы «Воін кахання» ў Варшаве

18.01.2023 19:00 - 20:00 Galeria Promocyjna (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае

«Пра што ж гэта ўсё? Аб пачуццях, якія не змяшчаюцца ў словы, але я паспрабую прагаварыць іх голасам і целам. Я ніколі не думала, што даведаюся нешта пра вайну, і так і не зразумела — ці даведалася. 68 дзён (гэта шмат ці мала?) я перажывала досвед вайны...»


Дата: 18 студзеня

Час: 19:00-20:00 (час мясцовы)

Месца: Galeria Promocyjna (Rynek Starego Miasta 2, 00-272 Warszawa)


Як і многія беларусы, Таша прыехала ў Кіеў, дзе 24 лютага 2022 года заспела пачатак вайны. Два месяцы жыцця беларускі на вайне. А затым — падвойная эміграцыя.

Свой першы перфоманс мастачка Таша Кацуба будзе паказваць у рамках рэзiдэнцыi PerspAKTIV, якая працуе над стварэннем і пашырэннем устойлівай сеткі партнёрскіх арганізацый з Германіі і Польшчы для забеспячэння беларускім мастакам і дзеячам культуры бяспечных умоў для творчай рэалізацыі і ўцягвання ў еўрапейскі культурны кантэкст.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Гуканне вясны з Русяй у Варшаве (8+)

29.03.2026 (19:00 - 20:30) прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ