Перформанс Ігара Шугалеева «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае» ў Варшаве

16.01.2025 - 30.03.2023 19:00 - 20:00 Nowy Teatr (ul. Madalińskiego 10/16) 50 злотых

16 і 17 студзеня Ігар Шугалееў паўтарае ў варшаўскім Новым тэатры свой знакаміты перформанс «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае».





375 — тэлефонны код Беларусі.

0908 — дата прэзідэнцкіх выбараў.

2334 — артыкул, па якім асуджалі ў 2020-м людзей, выйшаўшых на мірныя пратэсты.

У суправаджэнні жывой відэапраекцыі і гучнага цікання гадзінніка Шугалееў падвяргае сябе катаванням, праз якія прайшлі пратэстоўцы ў Беларусі.

Стаўшы на калені перад сцяной, заклаўшы рукі за спіну, апусціўшы галаву, ён спрабуе даць аблічча закатаваным людзям, ад якіх у СМІ ў асноўным засталіся толькі лічбы ці пікселі. І заклікае да салідарнасці.

Квіткі коштам 50 злотых поўны і 35 злотых ільготны можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ