Перформанс «Адбіткі» ў Віцебску

06.08.2023 16:00 - 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7) 5 рублёў


У нядзелю, 6 жніўня, у арт-прасторы «Талстога, 7» — перформанс «Адбіткі».



Дата: 6 жніўня

Час: з 16.00 да 19.00

Месца: арт-прастора «Талстога, 7», вул. Талстога, 7, Віцебск


«След на нас пакідае ўсё: людзі, гісторыі, час. Нішто так моцна не адрознівае і адначасова не збліжае нас. Яны — адказ на тое, хто мы ёсць цяпер і кім былі да таго. Узоры адбіткаў як узор кары. А мы як дрэва, якое расце ўсё глыбей і глыбей каранямі і сцелецца кронай. Гэта наш унікальны код. Толькі ўявіце, як шмат мы пражываем гісторый, кожная адбіваецца на табе — мне — нас. Нешта хочацца адпусціць, нешта — захаваць. 

Пакінь нам свой след. Можаш — падзяліся. Забяры новы адбітак з сабой», — прапануюць аўтаркі перформанса, мастачкі Крысціна і Ася. 


Перформанс інтэрактыўны і запрашае вас да ўдзелу! 

Вечар скончыцца цёплымі размовамі і сумесным маляваннем з мастачкамі. 


Квіткі — 5 рублёў поўны, 2,5 рублі студэнцкі/




Вам можа быць цікава

Сустрэча «35 гадоў беларускай незалежнасці» ў Варшаве

27.07.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

02.08.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Акустычны Стыльскі ў Вільні

09.08.2026 (18:00 - 20:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ