Перформанс хору «Спевы з-пад моста» ў Варшаве

18.01.2025 18:00 - 20:00 Галерэя Гуні Новік (Bracka 20a) па квітку ў галерэю
 

У суботу, 18 студзеня, жаночы хор «Спевы з-пад моста» пад кіраўніцтвам спявачкі Русі выступіць на выставе «The Shield».





Хор выконвае традыцыйныя песні Беларусі і памежжа, у тым ліку Польшчы, Украіны, Літвы. 

Іх рэпертуар заснаваны на старажытных мелодыях, якія калісьці спявалі жанчыны падчас абрадаў. 

Яны апавядаюць пра ключавыя жыццёвыя моманты, такія як сыход ад маці, пераход ад дзявоцтва да шлюбу, нараджэнне дзіцяці і пахаванне. 

Завершыцца перформанс пачастункам, які сімвалізуе дабрабыт у новым годзе. 


У вечарыне таксама возьмуць удзел мастакі з групавой выставы польскіх мастакоў «The Shield».


 Уваход — па квітку на выставу. 


 

Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ