Перформанс "The Plague" ў Вільні

14.01.2026 - 15.01.2026 18:30 - 20:00 ЕГУ (аўд. 221) (Savičiaus g. 17) Бясплатна

У сераду і чацвер, 14 і 15 студзеня, студэнцкі MARA-тэатр грае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце інтэрактыўны перформанс "The Plague".


"Калі цела перастае слухацца розуму, а рытм становіцца праклёнам - пачынаецца танец, які немагчыма спыніць".

Гэта праца студэнтаў 4 курса праграмы "Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра" (выкладчык - Яніс Павілайціс).

Перформанс натхнёны "Пірам падчас чумы" Пушкіна і феноменам танцавальнай чумы - гісторыяй калектыўнага вар’яцтва, з якога няма простага выйсця.

Глядач тут - частка працэсу. Мяжа паміж сцэнай і залай знікае.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Майстар-клас па пісанках у Мінску (12+)

05.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ