Персанальныя выставы Яўгена Шадко і Уладзіміра Сакалоўскага ў Мінску

11.02.2022 - 10.03.2022 19:00 - 20:00 галерэя ДК (ул. Герцэна, 2А) Бясплатнае

11 лютага ў «Галерэі ДК» адбудзецца адкрыццё адразу дзвюх персанальных выстаў мінскіх мастакоў: «Sanctum» Яўгена Шадко і «Silent dance» Уладзіміра Сакалоўскага.



Дата: 11 лютага

Час: 19.00

Месца: галерэя ДК, ул. Герцэна, 2А, Минск

Экспрэсіяй, дынамічнымі рухамі, размытымі контурамі Яўген Шадко стварае вольныя, адухоўленыя вобразы, акцэнтуючы твары і часткі цела. Серыя партрэтаў уяўляе персанажаў, застылых у часе. Чалавек на малюнку існуе ў розных сітуацыях і ў адзін і той жа час. Так героі аказваюцца вырванымі са сваіх асабістых гісторый і аўтар адкрывае іх унутраны свет, святло знутры.

Жывапіс Уладзіміра Сакалоўскага вострасацыяльны, ён пра тое, што прымушае нас трывожна задумацца. Палатно транслюе праблемы, на якія, часцей за ўсё, мы не звяртаем увагі: перанаселенасць, наступствы выкарыстання ядзернай энергіі, эвалюцыя сацсетак. Звыклыя прадметы пачынаюць несці сур’ёзную сэнсавую нагрузку, колер і прамыя лініі зашыфроўваюць лёсы людзей. Дарога ў нікуды нагадвае камп’ютарную гульню.

Экспазіцыя будзе працаваць па 10 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Творчая сустрэча з Юркам Хмялеўскім у Варшаве

10.06.2026 (17:00 - 19:00) Аўла, Стары будынак бібліятэкі, Варшаўскі ўніверсітэт (ul. Krakowskie Przedmieście 26/28)

Дэгустацыя купальскага піва ў Вільні

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Кніжны клуб ТБМ абмяркуе Горвата анлайн

17.06.2026 (20:00 - 22:00) чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ