Першы канцэрт Applepicker у Гданьску

07.10.2023 19:00 - 21:00 бар «Мірзам» (ul. Tandeta 1) Бясплатнае
 

У суботу, 7 кастрычніка, Applepicker грае першы свой канцэрт у Гданьску.




Дата: 7 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Мірзам» (ранейшая «Карма»), ul. Tandeta 1, Гданьск


Applepicker — сольны праект беларускага музыкі Мікіты Арлова, басіста гурта «Саюз», над якім ён працуе з пачатку 2010 года. 

За гэты час яго музыка адолела вялізны шлях ад інструментальнага трып-хопа і дрым-попа да спалучэння гіпнатычнага ло-фай-попа і новай хвалі, прыпраўленай панкавым падыходам. 

Мікіта — мультыінструменталіст і аматар магнітафонных запісаў, які даследуе гукавыя магчымасці розных інструментаў і абсталявання, якія трапляюцца яму ў рукі. 

Вы абавязаны гэта пачуць! 


Уваход заўсёды вольны, данаты заўсёды вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ