Піліпаўскія вячоркі ў Лідзе

10.12.2022 16:00 - 20:00 лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці (вул. Савецкая, 12) Бясплатнае

Будзеце ў Лідзе ў суботу, 10 снежня — завітайце на Піліпаўскія вячоркі.



Дата: 10 снежня

Час: 16.00

Месца: лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, вул. Савецкая, 12, Ліда, Гарадзенская вобл. 


Піліпаўка — гэта шасцітыднёвы перадкалядны пост, які цягнецца да 7 студзеня.

У гэты час нашыя продкі звычайна елі сціпла, не ладзілі вяселляў. Дзяўчаты хадзілі на вячоркі, неслі з сабою і прасніцу, і калаўрот. Пралі пад наглядам старэйшай жанчыны.

Яшчэ казалі: «Што ў Піліпаўку спрадзеш, тое ў Вялікі пост сатчэш».

Дык вось ў Лідзе прапануюць адчуць, як гэта было, і абяцаюць традыцыйныя гульні, песні ды танцы да ўпаду, а яшч, канешне ж, варожбы!

Завітвайце! Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ