Піліпаўская этна-вечарына “Кудзеліца” ў Гомелі

29.11.2014 - 03.12.2014 16:00 - 17:00 Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (пл. Леніна, 4.Тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля за саборам Пятра і Паўла) Бясплатнае

У самым канцы восені і пачатку зімы філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае сяброў, каб распавесці пра асаблівасці вяселля на Веткаўшчыне (якое часцей ладзілася восенню) і падзяліцца таямніцамі “бабскага” рамяства, а менавіта прадзення (пачынаючы з кастрычніка і аж да самых Каляд гэта было галоўнай “бабскай” справай)…

У праграме вечарыны:

– Выступ гурта “Стаўбунскія вячоркі” (в. Стаўбун Веткаўскага раёна) з вясельнай песеннай праграмай “Ляцелі галачкі..”
– Выступ гурта “Ягорава гара” (г. Гомель) з акустычнай праграмай “Што на нашай вуліцы…”
Слухаючы песні Музычнага пректа “Ягорава Гара”, вы ўбачыце і пачуеце традыцыйныя беларускія музычныя інструменты: гуслі, дуда, колавая ліра, жалейка, гармонь, дудка…
– Майстар-клас па прадзенні на самапрадцы і верацяне
– Майстар-клас па традыцыйных танцах ад Віктара Шыпкова (Мінск-Маркавічы) — правядзенне ўдакладняецца

Кошт уваходу — 20 000 р.

На Беларусі гэты час называлі “Піліпаўка” і прыгаворвалі: “Піліпаў пост — да святак мост”.
Перад Піліпаўкай наладжвалі апошнія вяселлі, таму ў песнях ёсць такія словы: “Была восень — цяпер зіма, былі хлопцы — цяпер няма”.

“Піліп дзяцей адзявае”, “Кудзеліца — першы тыдзень прадзення на Піліпаўскі пост” — да гэтага дня неабходна было скончыць падрыхтоўку да ткацтва: “У запусты на Піліпаўку пачынаюцца вячоркі і попрадкі”.

29 лістапада

Пачатак — 16-00

Пытанні — у сустрэчы ў ВК.


Вам можа быць цікава

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ