Пісьменніцкая майстэрня з Ганнай Златкоўскай у Вільні

01.06.2025 15:00 - 18:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае



 У нядзелю, 1 чэрвеня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца пісьменніцкая майстэрня з Ганнай Златкоўскай.






Прапануюць сабрацца разам, каб абмяркоўваць тэксты адно аднаго, даведацца пра фішкі пісьменніцкага майстэрства і пагутарыць.


Спадарыня Ганна падзеліцца сакрэтамі:

  •  як стварыць героя — такога жывога, быццам вы яго асабіста ведаеце;
  •  што складае аснову добрага сюжэта;
  •  што перашкаджае раскрыцца і напісаць сваю гісторыю;
  • чаму варта пісаць не прыгожа, а праўдзіва — і як гэта зрабіць.

Разбор тэкстаў удзельнікаў — абавязковая ўмова. Кожны атрымае заданне, а пасля будуць «капацца» ў аповедах з далікатнай прыхільнасцю. Месцаў абмежаваная, бо кожны ўдзельнік атрымае фідбэк.


Працягласць 3 гадзіны. Мовы — беларуская і руская.



Уваход, выглядае, вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Іллі Гічана «53/27» у Мінску

03.05.2025 18:00 - 02.06.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

14.06.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ