Пісьменніцкі варштат з тоні лашдэн «Сям’я, якая ў мяне была (і тая, якой не было)» у Гданьску

27.07.2023 18:00 - 20:00 бар «Карма» (Tandeta 1) Бясплатнае

У чацвер, 27 ліпеня, пісьменні:ца і квір-фем актывіст:ка тоні лашдэн запрашае на пісьменніцкі варштат «Сям’я, якая ў мяне была (і тая, якой не было)».



Дата: 27 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Карма», Tandeta 1, Гданьск 


Якія гісторыі мы захоўваем у нашай сям’і, а якія знікаюць без следа? 

На якой мове мы размаўляем і чаму? 

Што мы захоўваем у сямейных нарратывах, а што выцясняем? 

Разам з тоні лашдэн, мінск:ай пісьменні:цай і квір-фем актывіст:кай, абмяркуеце сувязь між сямейнай памяццю і беларускай культурай і напішаце невялікія тэксты пра дом і сям’ю. 

Прапануюць абмяркоўваць (і пісаць пра!) пакаленні нашых прабабуль і прадзядуляў. 

Варштат падыдзе для ўсіх, каму цікава пазаймацца пісьменніцкімі практыкамі ў камфортнай і сяброўскай кампаніі. 

Вам не трэба мець досведу ў пісьме, каб паўдзельнічаць. Вы можаце ўдзельнічаць на беларускай, украінскай, ангельскай ці рускай мове (на гэтых мова фасілітатар:ка зможа даць інструкцыі), а пісаць — на любой! 


Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ