План Бабарозы: піжамная прэзентацыя

29.03.2016 19:00 - 21:00 Галерэя Ў (пр-т Незалежнасцi 37А) Бясплатнае

Павал Касцюкевіч прадстаўляе раман “План Бабарозы” .

Крыху пра раман. “План Бабарозы” – гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны. Урывак з раману “План Бабарозы” пад назвай “Няроўны шлюб” вы можаце прачытаць тут.

Раман ад лаўрэта прэміі імя Ежы Гедройца за найлепшую беларускую прозу выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” ў кніжнай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў.


Вам можа быць цікава

Анлайн-канцэрт Irdorath

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Анлайн

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ