“Пошук гуку”. Канцэрт дуэта Агата

14.11.2015 20:00 - 22:00 “Пляцоўка Хол” (пл. Кастрычніцкая, 1) Бясплатнае

14 лістапада 2015 года ў 20.00 у мінскім клубе “Пляцоўка Хол” адбудзецца канцэрт беларускага дуэта “Агата”.

AGATA ўяўляе ўнікальную трактоўку музычнай народнай традыцыі, смела мікшыруя элементы розных стыляў ды жанраў ад зайдэка і фінскага танга да нойза і неаклассікі. Магутнае і незвычайнае гучанне дасягаецца музыкамі за кошт кантраснага супастаўлення традыцый, фактур, манер. Вітальная энергія вакалу ўзаемадзейнічае з інтэлектуальнай машынэрыяй акардэона. Гэта музыка пра тое, што хвалюе сталага чалавека – пра гора і радасць, чужыну і радзіму, каханне і нянавісць, пра дзяцей, шчасце, узрост.
Раскрыць новыя грані гучання дуэту дапамогуць запрошаныя музыкі – Уладзімір Патапенка і Ягор Джэйгала.

IMG_20151027_183430

Унікальны квіток на канцэрт 14 лістапада

Уладзімір Патапенка – малады беларускі электронны музыкант, паспеў не толькі стварыць першую ў Беларусі школу ABLETON, але і навучыць ў ёй шэраг перспектыўных і паспяховых музыкаў. На канцэрце AGATA адказвае за якасць, вобразнасць, характар ​​і выразнасць гучання, іншымі словамі – за саўнд-дызайн.

Ягор Джэйгала – выконвае індыйскую класічную музыку на флейце бансуры. Валодае высокім майстэрствам выканання, мае сваіх вучняў у Індыі. Ягор выступаў з канцэртамі ў Індыі, Польшчы, Расіі, Малдове, Украіне і Беларусі. На гэтым канцэрце шэраг сваіх кампазіцый AGATA выканае сумесна з Ягорам.

Праект AGATA створаны ў 2015 годзе Аляксеем Варсоба і Ірэнай Катвіцкай. Аляксей Варсоба – акардэаніст, кампазітар, аранжыроўшчык, педагог. Працуе з шырокім спектрам тэхнік і канцэпцый сучаснай музычнай традыцыі. Лідэр інструментальнага трыа «Port Mone», удзельнік розных міжнародных арт-праектаў, аўтар музыкі да шматлікіх кіна- і анімацыйных фільмаў і спектакляў. Ірэна Катвіцкая – фолк-спявачка, кампазітар, педагог. Лідэр фолк-праекта Ethno-NHS і Akana-NHS. Ёй належаць незабыўныя вакальныя партыі і аранжыроўкі ў міжнародных музычных праектах Kazalpin (Belarus-Switzerland) і Diagilew Project (Germany).

 

Аляксей Варсоба – акардэон

Ірэна Катвіцкая – вакал, акарына

Уладзімір Патапенка – саўнд-дызайн

Ягор Джэйгала – бансуры, класічная флейта


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ