Абвешчаны доўгі спіс «Чырвонага верасу’26»

У доўгі спіс трэцяй эдыцыі Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» увайшлі 60 фільмаў. Усяго на прэмію былі пададзеныя 74 заяўкі.

«Čyrvony vieras»

Пяць стужак будуць спаборнічаць у катэгорыі «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», сем — у намінацыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм». Адпаведна 15 і 12 стужак залучаныя ў катэгорыі «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм» і «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм».

У прэміі бяруць удзел 7 анімацыйных стужак, 14 работаў увайшлі ў новую катэгорыю «Найлепшы дакументальны рэпартаж».

Фільммэйкеры высунутых на «Чырвоны верас» фільмаў здолеюць перамагчы ў намінацыях «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)», «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка», «Найлепшая праца аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)», «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)», «Найлепшы мантаж» і «Адкрыццё года».

Частка ўдзельнікаў застаецца ананімнай.

***

Намінацыя «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»

«КУЛ (Навіны з Беларусі)» розных рэжысёраў

«Пад шэрым небам» Мары Тамковіч

«Працэсы» Андрэя Кашперскага

«Традыцыйна Шапэн» Ілоны Мунцян і Андрэя Палупанава

Ананімны ўдзельнік

Намінацыя «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»

«Адваротны бок» Віктара Лебедзева

«Comfortable guy» Арсенія Алейніка і Аляксандра Міхіна

«Голас» Дзяніса Сарокі

«Jana» Рынцука Выстаробскага

«The Modern Movie Date» Мікіты Лаўрэцкага

«Наві» Ілоны Мунцян

«Няхай яны загавораць» Рыны Зялёнай

«Попел» Ілоны Мунцян

«Say Cheese» Кіры Альшэўскага

«Цугцванг» Івана Пракаповiча

«Цукар» Андрэя Кашперскага

«ЧынЧыны праляцелі кукухай» Андрэя Кашперскага

Ананімны ўдзельнік

Ананімны ўдзельнік

Ананімны ўдзельнік

Намінацыя «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм»

«Апошнія словы» Рамана Шэля

«Беларусь 23.34» Тані Свірэпы

«Лес» Марыі Булавiнскай

«Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча

«Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава

«Уліс» Мікіты Лаўрэцкага

Ананімны ўдзельнік

Намінацыя «Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм»

«Жбанкоў Сяргей. Чалавечнасць» Дзяніса Блохіна

«Міраслаў Лазоўскі — лёс героя» Вольгі Воранавай

«Простыя словы пра Міхала Анемпадыстава» Вольгі Воранавай

«Раскіданае гняздо» Валера Нескарадзянага

«Рэнесанс» Аляксея Кузьміча

«Спакойнае месца» Ульяны Шаргаевай

«Святая вада» Андрэя Куцілы

Ананімны ўдзельнік

Ананімны ўдзельнік

Ананімны ўдзельнік

Ананімны ўдзельнік

Ананімны ўдзельнік

Намінацыя «Найлепшы анімацыйны фільм»

«Калыханка» Івана Гапіенкі

«Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі

«Ну, напрыклад!» Льва Навасёлава

«Правы чалавека» Неты Карнеевай

Ананімны ўдзельнік

Ананімны ўдзельнік

Ананімны ўдзельнік

Намінацыя «Найлепшы дакументальны рэпартаж»

«Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» Максіма Шведа, Арцёма Багаслаўскага, Сяргея Кавалёва

«Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка

«Без рэтушы: Святлана Ціханоўская» Аляксандра Гарадка

«Без рэтушы: Сяржук Доўгушаў» Аляксандра Гарадка

«Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка

«Берлін: ад Макса да Алекса. Тахелес, карывурст, беларускі след | ШокінгГайд» Арцёма Лобача

«BIALACKI» Александрыны Глаголевай

«Вечны бой Эдуарда Лобава» Вольгі Воранавай

«Кантролер Папы Бо» Сяргея Кавалёва

«Кроў на траве» Арцёма Лобача

«Любоўю свету адпомсцім» Александрыны Глаголевай

«Тры жыцці» Вольгі Воранавай

«Фіялетавыя слёзы» Змітра Пылыпіва

«Цэслер: Шчасце валацугі» Аляксандра Гарадка