У Вільні стартуе праграма для беларускіх дзеячаў культуры

У лістападзе ў Вільні запускаецца міжнародная праграма Creative Communities Acceleration Program (CCAP) — сумесная ініцыятыва арганізацый з Беларусі, Швецыі і Літвы, накіраваная на падтрымку беларускіх культурных дзеячаў і развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі праз мастацтва.

Afiša

Праграма аб’яднае музыкаў, прадстаўнікоў кінаіндустрыі і тэатральных дзеячаў, якія бачаць мастацтва як інструмент свабоды выказвання і грамадскага дыялогу. 

Што ўключае праграма

CCAP уключае:

  • тры творчыя рэзідэнцыі, у межах якіх будуць створаны новыя сумесныя праекты і культурныя прадукты ў сферы кіно, музыкі і тэатра.
  • вучэбную паездку ў Швецыю і міжнародную сустрэчу ў Вільні, дзе збяруцца культурныя лідары з трох краін, каб абмяняцца вопытам і спланаваць далейшыя сумесныя ініцыятывы.

Падчас праграмы ўдзельнікі будуць ствараць музычныя трэкі, кароткаметражныя фільмы і тэатральныя пастаноўкі, а таксама наладзяць доўгатэрміновае партнёрства паміж беларускімі і шведскімі творчымі супольнасцямі.

Праграма рэалізуецца арганізацыяй SmartSE AB (Швецыя) ў партнёрстве з CreateCulture Group (Беларусь—Літва) пры падтрымцы Swedish Institute і накіраваная на ўмацаванне дэмакратычных каштоўнасцей, свабоды творчасці і міжкультурнага дыялогу.

Як трапіць на прэзентацыю праграмы

Усіх жадаючых запрашаюць на прэзентацыю праграмы, якая адбудзецца ў Беларускім доме (вул. Vilniaus 20) 27 лістапада а 18:00. Мова мерапрыемства — ангельская.

Каб патрапіць на прэзентацыю, запоўніце гэтую форму да 25 лістапада.