Дыскусія "Фатаграфія - гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату" ў Варшаве

24.01.2026 12:00 - 19:00 Pracownia Duży Pokój (Warecka 4/6) Бясплатнае

У суботу, 24 студзеня, у Варшаве адбудзецца адкрытая дыскусія "Фатаграфія - гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату".


Фатограф удзельнічае ў стварэнні праектаў у розных сферах: у грамадскіх ініцыятывах, недзяржаўных арганізацыях, медыя і камерцыйных кампаніях.

Але на практыцы часта бывае незразумела, як менавіта ўлічваць гэтую працу пры планаванні бюджэту: што павінна аплачвацца, як ацэньваць час здымкі, апрацоўку, вопыт і адказнасць фатографа.

У выніку фатаграфія нярэдка застаецца "паміж радкоў" у бюджэце.

Таму ФШ1 запрашае на адкрытую дыскусію пра тое,

- як сёння аплачваецца праца фатографаў у НДА, СМІ і камерцыйных праектах,

- ці існуюць разумныя мінімальныя арыенціры аплаты за здымку,

- як павысіць разуменне каштоўнасці прафесіі фатографа ў гэтых сферах.

Пасля панэлі адбудзецца адкрытая размова ў невялікіх групах, дзе кожны зможа падзяліцца досведам, назіраннямі і пытаннямі.

Напрыканцы - кава-паўза і нэтворкінг.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Akvaleria & T-Trider у Познані

20.02.2026 (20:00 - 22:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Дзіцячы фэстываль «Наш кірмаш» у Варшаве

22.02.2026 (13:00 - 16:00) Беларускі Маладзевы Хаб (Dożynkowa 6a,)

Андрэй Лугін і Андрусь Такінданг у Торуні

24.02.2026 (20:00 - 22:00) паб "Hipisówka" (Mikołaja Kopernika, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ