Саша Філіпенка ў Берліне

13.03.2026 19:30 - 20:30 Babel Books Berlin (Bernauer Str. 49) 15 еўра

У пятніцу, 13 сакавіка, у Берліне адбудзецца творчая сустрэча і размова з пісьменнікам Сашам Філіпенкам.


Вось караценечкі спіс пытаннечак да абмеркавання:

- Чаму мы выбіраем камфорт замест праўды - і не заўважаем відавочнага?

- Ці можа каханне перамагчы?

- Ці мы ўсё часцей адмаўляемся ад яго дзеля камфорту?

- Як літаратура становіцца актам супраціву, і ці здольная культура змяніць ход гісторыі?

- Чаму Салжаніцына чыталі ўсё, але высноў не зрабілі?

- Чаму па ўсім свеце перамагаюць "простыя адказы", і мы зноў не заўважаем слана?

- Як мова, страх і культура фарміруюць нашае ўспрыманне - і нашыя выбары?

- Што ўтоена паміж радкоў рамана "Слон"?

- Як уладкаваны тэкст: структура, крыжаванка, змена перспектыў, падмена жанру?

- Якія палітычныя і культурныя дасылкі схаваны ў кожнай сцэне?

- Чаму ў розных краінах яго чытаюць як антываенны, антыдыктатарскі ці раман пра каханне?

- Хто стаў прататыпам герояў, адкуль узялася фінальная сцэна і якія эпізоды аказаліся самымі цяжкімі для аўтара?

Квіткі коштам 15 еўра бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Шпацыр па могілках Росы ў Вільні

01.05.2026 (12:00 - 14:00) ля ўваходнай брамы на могілкі Росы (Rasų g. 32)

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ