Анлайн-прэзентацыя “Мэпінг беларускай прапаганды: як працуе праўладны Telegram у 2025 годзе?”

09.12.2025 15:00 - 16:00 Анлайн (Ютуб-канал Цэнтра Новых Ідэй) Бясплатна

У аўторак, 9 снежня, Цэнтр Новых Ідэй прэзентуе анлайн вынікі даследавання "Мэпінг беларускай прапаганды: як працуе праўладны Telegram у 2025 годзе?"


Пасля пратэстаў 2020 года праўладныя тэлеграм-каналы сталі адным з ключавых інструментаў беларускай прапаганды. 

- Сёння дзясяткі лаяльных рэсурсаў штодзень выпрацоўваюць тысячы пастоў – але пра што яны пішуць? 

- Як рэагуе аўдыторыя? 

- І як беларускі праўладны сегмент звязаны з расійскімі прапагандысцкімі пляцоўкамі?

На прэзентацыі прадставяць вынікі мэпінгу ўплывовых праўладных Telegram-каналаў у 2025 годзе. 

Гэта "зрэз" пачатку года, але даследаванне будзе рэгулярна абнаўляцца, каб адсочваць дынаміку і змены ў інфармацыйнай прасторы.

Даследаванне прэзентуе Леся Руднік, дырэктарка ЦНІ, доктарка паліталагічных навук.

Мадэратар - Паўлюк Быкоўскі, палітычны аналітык і медыяэксперт.

Удзел вольны. Далучайцеся ў адпаведны час па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ