Прадстаўленне гістарычнай пячаткі Лаўрышаўскага манастыра

01.11.2015 11:00 - 12:30 Падворак Лаўрышаўскага манастыра (в. Лаўрышава, Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.) Бясплатнае

1 лістапада ў в. Лаўрышава (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.) грамадскасці будзе ўпершыню прадстаўлена пячатка XIII – XIV ст., якая выяўлена ў ліпені 2015 г. пры археалагічных раскопках на селішчы Лаўрышаўскага манастыра. Мерапрыемства адбудзецца на падворку манастыра з 11 гадзін да 12 – 12:30. Запрашаюцца ўсе, каму гэта цікава, пячатку можна будзе разгледзець і патрымаць у руках.

Раскопкі вяла экспедыцыя, якая складалася з дабраахвотнікаў – моладзь, студэнты і навучэнцы; навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі С. Я. Рассадзін. Даследаванні праводзіліся пры падтрымцы Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, з дабраславення епіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.

Мяркуецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел, у прыватнасці, прафесар гісторыі С. Я. Рассадзін, ігумен манастыра Яўсевій, памочнік кіраўніка экспедыцыі па працы з археалагічнымі знаходкамі Т. В. Маслюкоў, а таксама кандыдат гістарычных навук І. Л. Калечыц, якая выканала прачытанне надпісу на пячатцы.

Манастыр заснаваны каля 1260 г. святым прападобным ігуменам Елісеем і манахам Лаўрэнціем (у міру Войшалк Міндоўгавіч, вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1264 – 1267 г.).

Дапаўняльная інфармацыя – па эл. пошце masliukou@gmail.com, тэл. “Вэлкам” (029) 6 4774 30.

Да пачатку мерапрыемства і пасля яго можна наведаць Лаўрышаўскі манастыр (ля в. Гнесічы, ранішняе богаслужэнне: 7:30 – 10:50) і Свята-Успенскую царкву ў Лаўрышаве – помнік архітэктуры 1795 г. Дарога паміж манастыром і Лаўрышава (праз Гнесічы) – каля 3 км.

Праезд рэйсавым аўтобусам: Навагрудак – Гнесічы (адпраўленне з аўтастанцыі Навагрудак: 6:15) да Лаўрышава (прыбыццё: 7:29) альбо Гнесічаў (7:32); Гнесічы – Навагрудак (адпр. з Гнесічаў: 16:34, з Лаўрышава: 16:37).

Падрабязней пра знаходкугл. у інтэрнеце на сайце “Вікіпедыя” артыкул:

Пячатка Лаўрышаўскага манастыра


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Варашкевіч і Памідораў у Варшаве

25.06.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska, 5)

Традыцыйныя танцы ў Мінску

27.06.2025 (19:00 - 22:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Купалле гуртом «Relikt» у Таліне

06.07.2025 (18:00 - 22:00) Paavli Kultuurivabrik (Paavli tn 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ