Прагляд фільма «12 раз’юшаных мужчын» у Слуцку

22.06.2017 18:00 - 18:00 кафэ "Калізей" (г. Слуцк, МІнская вобласць) Уваход вольны

Выдатная навіна для жыхароў і гасцей Слуцка: Валантэрская Служба “Вясны” вязе да вас кіно!

Гэтым разам будзе фільм «12 раз’юшаных мужчын». Легендарная стужка, якая падымае праблему каштоўнасці чалавечага жыцця ў канцэпцыі практыкі смяротнага пакарання, як феномена ў сучасным свеце. Дарэчы, у 2007 годзе гэты фільм быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.
А таксама ў сустрэчы прыме ўдзел эксперт па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі і ганаровы праваабаронца ПЦ “Вясна” Андрэй Палуда.
Як і заўсёды наша мерапрыемства будзе ўяўляць сабой ня толькі прагляд фільма на вострую сацыяльную тэму, але і жывую дыскусію, а таксама, па ўстойлівай традыцыі, гарбата з прысмакамi.
Прыходзь паглядзець, паслухаць і абмеркаваць!

Сустрэча ў ВКонтакте.

Сустрэча ў facebook.

Дзе: Слуцк, кафэ “Калізей”
Калі: 22 чэрвеня а 18:00

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ