• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Прагляд фільма “Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва”

Пачатак: 21.03 (19:00)
Канец: 21.03 (19:00)
НЦСМ
(Мінск, вул. Някрасава, 3)
Google

Працягваем месяц гісторыі беларускай фатаграфіі ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3) паўторным паказам дакументальных фільмаў Аляксанда Матафонава з цыклу “Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва“.

Фільм першы прысвечаны пачатку і росквіту беларускай фатаграфіі. Аўтар правядзе паралелі ў развіцці фатаграфічнай справы Парыжа, Масквы, Пецярбурга і Мінска. Гледачы даведаюцца пра загадкавую гісторыю першага вядомага фотаздымка ў Беларусі, аўтарства якога належыць Антону Прушынскаму.

Другі фільм прысвечаны выдатнаму віцебскаму фатографу-вынаходніку шторна-шчыліннага затвора Сігізмунду Юркоўскаму, які стварыў славутую калекцыю фотаздымкаў гарадскога пейзажу Віцебска канца ХІХ стагоддзя. Таксама Юркоўскі вядомы як аўтар партрэтаў рускага мастака Ільі Рэпіна.

Фільм трэці распавядзе пра сапраўдную сенсацыю ў сусветай фатаграфіі, якой стала выпадковая знаходка ў Парыжскай антыкварнай краме фотаальбома графа Бенедыкта Тышкевіча. Гэта быў заможны арыстакрат, які атрымаў у спадчыну шмат нерухомасці і капіталу, меў маёнткі ў Францыі, Літве, Беларусі. Тышкевіч знаходзіў радасць у паляваннях з шляхцiцамi, вандроўках па свеце і фатаграфіі. 86 ягоных фотаздымкаў, большая частка якіх зроблена ў Беларусі, захоўваюцца ў Музеі фатаграфіі Нісефора Ньепса ў Францыі. Аўтар праводзіць уласнае расследаванне творчай спадчыны графа і высвятляе, што часткова яна захоўваецца і ў Беларусі.

Апошняя, чацвёртая, серыя фiльма прысвечана гісторыі таемнай манаграмы “ЛД”, якую пакідаў на сваіх фотаздымках невядомы беларускі фотамайстра ХХ стагоддзя. Двухгадовыя пошукі дазволілі адкрыць новае імя ў гісторыі айчыннай культуры. Ім аказаўся навуковец і педагог, вынаходнік і фатограф, першы ў Беларусі выкладчык тэарэтычнай і практычнай фатаграфіі Леў Дашкевіч.

Чакаем вас на паказе і абмеркаванні фільмаў 21 сакавіка 2018 г. а 19.00.

Мяркуецца ўдзел аўтара фільмаў сп. Аляксандра Матафонава ў праграме дыскусійнага клуба BLOWUP.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба BLOWUP па ўваходных квітках на бягучую выставу.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип