Прамы эфір пра дэкаланізацыю беларускіх гарадоў

30.05.2023 18:30 - 20:30 анлайн Бясплатнае

У аўторак, 30 траўня, Менская ўрбаністычная платформа ладзіць прамы тэлеграм-эфір, падчас якога будзе запісваць падкаст і разважаць на тэму каланізацыі беларускіх гарадоў.



Дата: 30 траўня

Час: 18.30 (час мінскі)

Месца: тэлеграм-канал Менскай урбаністычнай платформы

Тэма дэкаланізацыі беларускіх гарадскіх прастор новая і невывучаная. За сваю гісторыю беларуская культура гарадскога планавання і архітэктуры не раз падпадала пад каланіяльны ўплыў, водгаласкі якога можна прасочваць дагэтуль.

У серыі з трох лайвстрымаў будуць разбірацца, ці мела месца каланізацыя на тэрыторыі Беларусі, якія эфекты каланізацыйных працэсаў дагэтуль можна назіраць у беларускіх гарадах і як з гэтымі эфектамі можна спраўляцца ў будучыні.

«Паняцце каланізацыі» — тэма першага эфіра, дзе абмяркуюць паняцце дэкаланізацыі, гісторыю гэтай з’явы ў Беларусі і сувязь дэкаланізацыі з беларускімі гарадамі.


Далучайцеся слухаць і задаваць пытаннечкі.




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ