29 кастрычніка (нядзеля) у 15.00 Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі “Ў” запрашаюць на прэзентацыю праграмы «Брайтэр Майндс»
«Кожнае дзіця – геній» – гэтак сцвярджаюць сусветныя дзеячы педагогікі. Але чаму толькі ў нешматлікіх з нас атрымліваецца рэалізаваць у жыцці ўвесь свой патэнцыял і зрабіць непаўторны ўнёсак ў развіццё грамадства?
Праграма «Брайтэр Майндс» («Светлыя розумы»), заснаваная на прынцыпах «правапаўшарнай адукацыі» дапаможа дзіцяці раскрыць прыродны патэнцыял свайго мозга, навучыцца слухаць і разумець сябе, а таксама прыдбаць упэўненасць, каб заявіць пра свае таленты свету!
Сённяшні свет узрушвае мноствам ведаў, хуткасцю зменаў і надзвычайнымі адкрыццямі.
Сучасны чалавек, які мае доступ да невычарпальных аб’ёмаў інфармацыі, усё больш мае патрэбу ў інтуітыўнай здольнасці схапіць сутнасць праблемы і прыняць слушнае вырашэнне. Механічная праца імкліва выціскаецца машыннай, а ўвага працадаўцаў цяпер сфакусавана на пошуку людзей, якія здольныя думаць нестандартна і ствараць нешта новае. Дык чаму ж гэтыя людзі сёння ў такім дэфіцыце?
Сучасная сістэма адукацыі, канцэнтруючыся на развіцці логікі і аналітычных здольнасцей дзіцяці, выпускае з-пад увагі такія важныя функцыі мозга як інтуіцыя ды творчае мысленне, здольнасць да інтэграцыі, уяўленне і эмацыйны інтэлект.
Такім чынам, ствараецца дысбаланс у працы левага і правага паўшар’яў мозга. Гэта прыводзіць да таго, што частка закладзеных у нас прыродных здольнасцяў, якія сёння
асабліва запатрабаваны ў свецё, не атрымліваюць належнага развіцця. Аднак, дзякуючы сваёй фенаменальна пластычнасці, дзіцячы мозг у выніку правільнай трэніроўкі здольны хутка аднавіць баланс у сваёй працы.
Прэзентацыя праграмы «Брайтэр Майндс» будзе сумешчана з пазнавальнай лекцыяй пра дзейнасць мозга. Праграма «Брайтэр Майндс» складаецца з серыі займальных заняткаў, якія вельмі падабаюцца дзецям, стымулюе мазгавую актыўнасць пры дапамозе адмысловага комплексу практыкаванняў, а таксама асаблівай музыкі, на якую накладзены «Альфа»- і «Тэта»-рытмы, што судзейнічае сінхранізацыі паўшар’яў мозга, а таксама больш комплекснаму развіццю дзіцяці.
Праграма дапамагае дзіцяці развіць адчувальнасць і інтуіцыю, павысіць канцэнтрацыю ўвагі і стаць больш усвядомленым, стаць інтэлектуальна і эмацыйна збалансаваным, здольным глядзець на жыццё з упэўненасцю і знаходзіць творчыя вырашэнні.
Лектар – Марыя Цэрлюкевіч
Мэнэджар па развіцці праэкта “Брайтэр Майндс” на тэрыторыі краін СНД; скончыла Вышэйшую школу эканомікі па спецыяльнасці “прыкладная сацыяэканоміка”, магістр. Сфера інтарэсаў – інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, псіхалогія, нейрабіялогія. Інструктар па медытацыі і ёзе.
Уваход вольны!
пр-т Незалежнасці, 37A
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960