Сустрэча "ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі" ў Мінску

17.12.2025 19:00 - 20:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў

У сераду, 17 снежня, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца новая сустрэча "ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі", прысвечаная беларускай і сусветнай традыцыі метафізічнай паэзіі / інтэлектуальнай літаратуры.


Гэтым разам тэма - “Караткевіч і беларускі sacrum”.

Караткевіч ува ўсіх сваіх праявах радыкальна зямны, амаль ніколі не містычны, не патрабуе ў сваіх паэтычных і праізаічных тэкстах ані бога з машыны, ані чорта з табакеркі.

Па сваім ўнутраным ўзросце ён вечны падлетак, узнёслы, крыху безадказны і заблытаны, гатовы ісці да канца, але ў розныя бакі, і адначасова.

І ўсё ж мы гаворым пра Караткевіча як пра творцу новай беларускай ідэнтычнасці, які ўпершыню сакралізуе Беларусь, паўтараючы бясконца яе імя, называючы яе гарады і мястэчкі, азёры і аблокі.

Караткевіч шукае для яе ноты, прыдумвае мелодыі, развучвае Беларусь як песню. І ў гэтым "вяртанні дадому" сам становіцца музыкай.

Мадэратар – Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Квіткі - 5 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Майстар-клас Карта жаданняў у Мінску

20.01.2026 (18:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

24.01.2026 (20:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ