1 лютага ў мiнскiм «АРТкiнaтэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. «Пятроўшчына») паказам фільма «TEST-730» стартуе новы праект «Сваё Кіно». Глядзім і абмяркоўваем сучаснае незалежнае беларускае кіно.
Што такое «Сваё Кіно»?
«Сваё Кіно» – гэта паказы новага беларускага кіно, нетрывіяльнага, якаснага і своеасаблівага, а таксама жывы кантакт, знаёмства і дыскусіі гледачоў з аўтарамі, крытыкамі і героямі карцін.
Калi?
Першая сустрэча 1 лютага 2017 года.
Чым «Сваё Кіно» адрозніваецца ад іншых праглядаў і фестываляў?
Тым, што паказы праекта «Сваё Кіно» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры. Праект вырашае праблему з выхадам беларускіх фільмаў і іх аўтараў да сваёй публікі.
Для каго?
Для ўсіх, каму цікава добрае, займальнае кіно, якое падымае пытанні і асвятляе праблемы.
Асноўная мэта праекта «Сваё Кіно» – змяніць стаўленне шырокай публікі да сучаснага беларускага кіно, дапамагчы айчынным аўтарам знайсці свайго гледача, убачыць тэмы і праблемы, цікавыя тут і цяпер.
«Сваё Кіно» – толькі ігравое?.. Або?..
«Сваё Кіно» – гэта i ігравое, і дакументальнае кіно, і анімацыя. Галоўны прынцып – фільм створаны беларусамі або так ці інакш звязаны з нашай краінай, яе мінулым, сучасным і будучым.
Хто першы?
1 лютага праект распачынаецца фільмам «TEST-730»: рэжысёр Дар’я КАРОЛЬ зняла праўдзівы аповед пра трох выпускніках ВНУ, размеркаваных у сельскую глыбінку.
Хто арганізатары?
АРТкінатэатр, Цэнтр сучаснай культуры Running Turtle/«Бягучая Чарапаха», Anton Sidorenko, Сваё Кiно: Любiм i глядзiм.
Вядучы – Антон СIДAРЭНКА, журналіст, кінакрытык, аўтар блога на kinopark.by, заснавальнік кінаклуба «Феномены кіно» ў кінатэатры «Ракета».
Хто наступны?
22 лютага глядзіце фільм «Анамія» рэжысёра і пісьменніка Уладзіміра Казлова (дыплом журы Варшаўскага міжнароднага кінафестывалю 2016 года).
«TEST-730»
Рэжысёр, аўтар праекту Дар’я Кароль.
Прадзюсары Сяргей Якубоўскі (студыя «Наша кіно»), Воля Чайкоўская (Volia Films), Дар’я Кароль.
Аператар Максім Малахаў.
Асiстэнт аператара Максiм Смурага
Мантаж Аляксандр Паддубскі.
Гукарэжысёр Егор Сокалаў.
Графiчны дызайнер Змiцер Краўчанка
Музыка Shuma, Аляксандр Якаўлеў.
Героi Аляксандр Кузьма, Аксана Палавец, Анастасiя Бекасава.
Кожны выпускнік беларускай ВНУ, які адвучыўся на бюджэтнай форме, павінен адпрацаваць два гады па размеркаванні. Такім чынам ён «вяртае» сродкі, выдаткаваныя дзяржавай на яго адукацыю. Часцяком выпускнікоў адпраўляюць не туды, куды б ім хацелася насамрэч, а ў маленькія гарады і аддаленыя беларускія вёсачкі. Сашу размеркавалі лекарам у вёску Дубна, Насцю – настаўніцай танцаў у горад Стоўбцы і вёску Мікалаеўшчына, Аксану – геолагам у горад Слуцк. Як прайсці гэты тэст даўжынёй у 730 дзён і не адмовіцца ад сваёй мары?
«TEST-730» – унікальны выпадак, калі кіно стала нечым большым, чым проста кіно. Так званая праблема «размеркавання» – надзвычай вострая ў сучаснай Беларусі, і кінапраект выклікаў моцную цікавасць яшчэ на стадыі падрыхтоўкі да здымак.
Сродкі на «TEST-730» збіраліся на краўдфандынг-платформе, а загаварылі пра карціну ў спецыяльных пабліках у сацсетках задоўга да таго, як яна стала гатовая. Прэм’ера фільма прайшла ў пазаконкурснай праграме МКФ «Лістапад-2016».
«TEST-730» – кіно не толькі надзённае: стужка, знятая ў стылістыцы сучаснай еўрапейскай дакументалістыкі, адбылася і з мастацкага пункту гледжання. Адкрываючы праект «Сваё Кіно» фільмам «TEST-730», арганізатары хочуць звярнуць увагу беларускага гледача менавіта на такія карціны – актуальныя і з кінематаграфічнага, і з сацыяльнага боку.
Дар’я Кароль
Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ, інтэнсіўны курс па рэжысуры ў Мінскай кінашколе-студыі, курс для дакументалістаў пры Інстытуце Гётэ. Дэбютавала ў кіно ў 2014 годзе – у Берліне на фестывалі Director’s Lounge адбылася сусветная прэм’ера фільма «touch», які пасля ўвайшоў у праграму фестывалю Contemporary Art Ruhr у Эсэне (Германія). «TEST-730» – першая поўнаметражная і дакументальная праца рэжысёра, нацыянальная прэм’ера якой прайшла ў 2016 годзе на фестывалі «Лiстапад».
Квіткі:
http://kino.bycard.by/movie/proekt_svae_kIno_test_730#01.02.2017/onemovie
Трэйлер:
Рэжысёр пра фільм і пра кіно:
www.youtube.com/watch?v=4SGyRC5wM-o
Прэса пра фільм:
https://34mag.net/ru/post/tehst-na-tryvalasc
Паблікі ў сацсетках:
Праекта Test-730 ў сацсетках
https://www.facebook.com/test730/
https://vk.com/test730
Праект «Сваё Кіно»
https://www.facebook.com/gliadzimsvaekino/?fref=nf
Цэнтр Running Turtle
https://www.facebook.com/biagu4y.4arapaXa
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:
Наталля Бружнiк (цэнтр Running Turtle) (029) 1422520.
Ганна Самарская (прэса) (029) 6850870.