Праект “СВЯТЫ ВЕЧОР”

24.12.2018 19:00 - 19:00 Мастацкая галерэя «Артэль» (пр-т Незалежнасцi 58/1-6) Бясплатнае

24 снежня 2018 года ў 19:00 мастацкая галерэя «Артэль» запрашае на праект арт-студыі PILIGRYM і НАТАЛЛІ СУХОЙ  “СВЯТЫ ВЕЧОР”

Праект “СВЯТЫ ВЕЧОР” – мастацкае асэнсаванне зімовых святаў Раства і Калядаў, з іх яскравымі вобразамі і сюжэтамі. Студыя PILIGRYM разам з мастачкай Наталляй Сухой візуалізавалі сваё натхненне праз сінтэз мастацтва выцінанкі, фатаграфіі і відэа-арта. Выцінанка – адзін з адметных брэндаў Беларусі, традыцыйнае і адначасова ультрасучаснае мастацтва. Выцінанка – знак, код, вобраз – лаканічны і разам з тым багаты на змест, яе можна чытаць як збор казак і паданняў. Студыя PILIGRYM спрабуе ажывіць яе ў трохмернай прасторы, перанесці выцінанку з плоскасці ў аб’ём, з статычнага малюнка – ў відэасюжэт. Ажурныя геаметрызаваныя выявы пераходзяць з аркуша на постаці і твары, працягваючы маляваць мастацкай мовай выцінанкі ілюстрацыі для старажытных гісторый. Праект пачынаўся як відэакліп да народнай каляднай песні “Святы вечор” і працягнуты ў серыі фотапартрэтаў, дзе выцінанка выступае як яшчэ адна асоба. Яркія знакавыя вобразы твораў Наталлі Сухой напоўнілі фотаздымкі чароўным сімбалізмам, уласцівым мастацтву выцінанкі.

НАТАЛЛЯ СУХАЯ. У мастацкай школе (г. Маладэчна) вучылася ў вядомай майстрыхі В.М.Чырвонцавай. Выпускніца Беларускай акадэміі мастацтваў, факультэт мастацкага тэкстылю. Сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, з 2003 па 2009 узначальвала секцыю выцінаншчыкаў БСМНТ. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, аўтар і суарганізатар праекта “Папяровы сусвет”. Дзяржаўны стыпендыят у галіне культуры і мастацтва ў 2005 г. Сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства з 1998 г.

КАЦЯРЫНА і МІХАСЬ АРАКЧЭЕВЫ.  Фотамастакі, дызайнеры, выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў, кафедра графічнага дызайну. Ад 1998 году працуюць над фотапраектамі супольна. З цягам часу тандэм пераўтварыўся ў некамерцыйную арт-студыю “ PILIGRYM ”. Асноўным накірункам творчасці з’яўляецца стварэнне партрэтных фотасерый з адмысловым тэматычным складнікам, фота і відэа эксперыменты з пастановачнымі сюжэтамі. Сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Выстава будзе даступная наведвальнікам з 24 па 31 снежня 2018 года (Grey Hall)

Галерэя працуе з 10:00 да 19:00 штодзённа

Адрэс: г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi 58/1-6

т. +375 17 276 09 99

т. +375 29 351 65 25


Вам можа быць цікава

Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Кругаварот» у Мінску (18+)

22.01.2026 18:00 - 15.02.2026 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Валянцінкавыя NAVIBAND ва Уроцлаве

14.02.2026 (22:00 - 23:30) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ