Прэм’ера беларускамоўнага дзіцячага спектакліка «Дзівосныя» ў Мінску

04.06.2023 17:30 - 18:30 арт-студыя «DUPLEX» (пр-т Дзяржынскага, 9) 25 рублёў

У нядзелю, 4 чэрвеня, тэатр «Дом сонца» ладзіць прэм’ерны паказ беларускамоўнага дзіцячага спектакля «Дзівосныя» паводле кнігі Надзеі Кім «Кразі — чырвоны кракадзільчык».



Дата: 4 чэрвеня

Час: 17.30

Месца: арт-студыя «DUPLEX», пр-т Дзяржынскага, 9 (м. Грушаўка), Мінск


Ці легка быць кракадзільчыкам ,які мае незвычайны чырвоны колер? Здаецца, ён вельмі яркі і прыгожы, але... Але сам ён не жадае заставацца такім і марыць стаць зялёным, звычайным.

Чаму? Даведаецеся на спектаклі «Дзівосныя», дзе гэтую гісторыю распавядуць з дапамогай лялек, каляровых ценяў, малявання святлом і цікавых гульняў. Вас чакае цудадзейная сумесь сонца, дабрыні і, вядома ж, кракадзілаў. А яшчэ пэндзлікаў, каўпакоў, мячоў, тупату і рогату.

 Узрост — 3+.

Працягласць спектакля — 45 хвілін.


Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па нумары +375 (29) 3914711 (званок, Telegram) альбо праз дырэкт студыі «Дзюплекс».




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ