Прэм’ера дакументальнага фільма «Courage» ў Чыкага

16.01.2022 13:00 - 13:00 Украінскі інстытут сучаснага мастацтва (West Chicago Avenue) Бясплатнае

16 студзеня ў 13.00 ва Украінскім інстытуце сучаснага мастацтва адбудзецца чыкагская прэм’ера дакументальнага фільма «Смеласць» («Courage») аб беларускіх пратэстах.



Дата: 16 студзеня

Час: 13:00 (час мясцовы)

Месца: Украінскі інстытут сучаснага мастацтва, West Chicago Avenue, Чыкага

Важная стужка для тых, хто спрабуе разабрацца ў перыпетыях беларускай палітыкі, хаця палітыкі як такой у фільме няма.

Ёсць людзі, якія ў жніўні 2020 года выйшлі на вуліцы Мінска ды іншых гарадоў Беларусі ў знак пратэсту супраць масавых фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў. Сярод іх — героі фільма, акцёры Марына Якубовіч (Юрэвіч), Павел Гарадніцкі, Дзяніс Тарасенка. У Чыкага іх віталі тройчы падчас гастроляў Беларускага свабоднага тэатра.

Паказ фільма ў Чыкага адбудзецца дзякуючы падтрымцы арганізацыі «Беларусы ў Чыкага», Украінскага інстытута сучаснага мастацтва і арганізацыі «Ukrainian Congress in America, Illinois Division».

Уваход вольны. Ахвяраванні вітаюцца. Усе сабраныя грошы будуць адпраўленыя ў Беларусь сем’ям палітычных вязняў.


Вам можа быць цікава

Калякалядныя івэнты беларускай супольнасці ў Познані

27.12.2025 15:00 - 29.12.2025 21:30 Розныя лакацыі (Розныя лакацыі)

Беларускі стэндап ва Уроцлаве

28.12.2025 (18:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Навагодняе караоке на Коласавай сядзібе ў Мінску

29.12.2025 (11:00 - 13:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ