Прэм’ера фільма «Bialiatski / Unbroken» у Вільні

08.04.2026 19:30 - 21:30 Skalvija (Goštauto g. 2) Бясплатнае
У сераду, 8 красавіка, у Вільні адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма «Bialiatski / Unbroken», прысвечанага праваабаронцу, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

Праз успаміны блізкіх і паплечнікаў раскрываецца не толькі ягоная барацьба з аўтарытарнай сістэмай, але і асабістае — падтрымка, любоў і салідарнасць.

Асобная частка фільма знятая ў Вільні — тут зафіксаваныя першыя дні волі Бяляцкага пасля доўгай разлукі з сям’ёй.

Пасля паказу адбудзецца дыскусія з камандай фільма.

Уваход, выглядае, вольны.



Вам можа быць цікава

Майстар-клас па выцінанцы-выбіванцы ў Іўі

07.04.2026 (16:00 - 18:00) Іўеўскі музей нацыянальных культур (вул. 17 Верасня, 9)

Вялікдзень у Дукоры

12.04.2026 (12:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ