Прэм’ера спектакля «Neurostorm» у Варшаве

23.08.2025 - 24.08.2025 19:00 - 21:00 SCENA METRO (Metro Bródno, lok. 1050) ад 85 злотых



23 і 24 жніўня (гэта будзе субота і нядзеля), у Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля «Neurostorm» ад тэатра «ТЭАТР_БЕЗНАЗВЫ»





Уявіце, што машына пачынае адчуваць. 

Што адбываецца, калі яна перастае быць інструментам і пачынае жыць? 

Калі штучны інтэлект выходзіць за межы алгарытмаў і дзейнічае як чалавек з эмоцыямі, уласнай воляй? 

Гэта спектакль на мяжы тэхнамістыкі, псіхалагічнага трылера і паэтычнага перформансу. Сучасная драматургія, жывая музыка, відэамэпінг і напружаная гісторыя, якая ставіць нязручныя пытанні. 


Рэжысёрка — Вікторыя Ягорава 

У ролях: Ірына Купчанка, Вольга Калакольцава, Андрэй Саўчанка, Васіль Казлоў. 

Сцэнаграфія/святло — Даніла Ганчароў 

Музыка — Ілля Семашкевіч 

Прадзюсарка — Ірына Купчанка 

Касцюмы — Volya 

Афіша — Глафіра Сцелюкова 


Прэм’ерныя паказы:
 

23 жніўня — 19:00 

24 жніўня — 15:00 і 19:00 



Квіткі коштам ад 85 злотых можна набыць па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Лянковай "Словы аўтара: " ў Мінску

19.11.2025 18:00 - 14.12.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

K6 Live: Club GIG V.1 у Варшаве

12.12.2025 (19:00 - 21:00) Клуб 2Koła (Tunelowa 2b)

"Botanic project" у Варшаве

13.12.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ