Выстава Лізаветы Лянковай "Словы аўтара: " ў Мінску

19.11.2025 - 14.12.2025 18:00 - 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4) 3 рублі

Сёння ўвечары, 19 лістапада, у галерэі "Цэнтр" адкрываецца выстава Лізаветы Лянковай "Словы аўтара: ".


Канцэпцыя экспазіцыі прысвечана тэме дыялогу, пры дапамозе якога пашыраюцца межы досведу чалавека.

Маладая мастачка часта звяртаецца да асэнсавання вобразаў персанажаў гісторыі і культуры.

Праз адлегласць у часе спадарыня Лізавета вядзе з імі гутарку, у якой ёсць "словы аўтара" - адносіны сучаснага мастака - і "рэплікі героя", непасрэдна творчасць або дзейнасць гістарычнай асобы.

Акрамя ўвасаблення персаналій (Якуб Колас, Янка Купала, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына і інш.), мастачка разважае аб важнасці для людзей умення размаўляць: гэта і абмен меркаваннямі, і крыніца ведаў аб жыцці, і трансляцыя эмацыйных станаў.

Мастачка кажа, што для яе візуальныя вобразы - рэплікі ў непарыўным дыялогу часоў і культур.

Такім чынам прастора экспазіцыі становіцца прасторай сустрэчы мастака (аўтара), гістарычных асоб або зборных вобразаў і рэцыпіентаў мастацтва.

Выстава працуе па 14 снежня.

Квіткі – 3 рублі поўны, 1 рубель ільготны.


Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Ільіной у Гродна

03.12.2025 17:30 - 22.12.2025 20:30 Гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Прэзентацыя чытанкі "Добры дзень" у Мінску

16.12.2025 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Андрэй Лугін у Беластоку

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Beer4U (ul. Legionowa 14/16)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

22.12.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ