Прэм’ёра спектакліка «Чаму не спіць Лапік?» у Кракаве

16.02.2026 14:00 - 15:00 Teatr Figurki (ul. Sławkowska 14) 11 злотых



 У панядзелак, 16 лютага, у Кракаве адбудзецца прэм’ёра дзіцячай п’есы «Чаму не спіць Лапік?» на беларускай мове





Усе спяць у зімовым лесе… Вавёрка схавала свой хвост у дупле, ежачок скруціўся ў камяк. Але мядзведзь Лапік не спіць. 

 А раптам ён нешта незвычайнае прапусціць? 

 Што адбываецца ўначы? 

 Чаму снегавік не спіць? 

 Дзе ён можа знайсці сон? 

 І навошта яму наогул спаць? 

Калыханка-казка «Чаму не спіць Лапік?» далікатна і мякка, як ціхае снежанне, расказвае дзецям пра гэтыя і іншыя важныя тэмы. 

Запрашаюць дзяцей ва ўзросце ад 2 гадоў і іх бацькоў. 


Рэжысёры — Таццяна Нікалаева, Дзяніс Лемайкін 
Сцэнарый — Марыя Макаренка 
Мастачка па пастаноўцы — Марыя Сабліна 
Кампазітарка — Юлія Дыга 
Стварэнне лялек — Юстына Лісовіч 
Акцёры: Міхаіл Мішчак, Таццяна Нікалаева, Дзяніс Лемайкін. 


Квіткі коштам 11 злотых бярыце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

09.08.2026 (15:30 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ