Прэмія «Героі году»

12.12.2015 19:00 - 21:00 Пляцоўка-Хол (пл.Кастрычніцкая, 1, Палац Рэспублікі) 150 000 (танцпляц), 180 000 (столік)

12 снежня інтэрнэт-партал Tuzin.fm адзначае 12-ы дзень народзінаў і ладзіць вялікі канцэрт намінантаў прэміі «Героі году». У клубе «Пляцоўка Хол» назавуць галоўнае адкрыццё і найлепшы гурт у беларускай музыцы за 2015 год.

Усе намінанты запрошаны ў якасці гасцей на ўручэнне прэміі, якое адбудзецца на 12-годдзе парталу Tuzin.fm у клубе «Пляцоўка Хол». У гэты вечар зайграюць Pauline, zolki band, Angst, а таксама намінанты на «Герояў году» – Re1ikt i Navi. Арганізатары папярэджваюць, што магчымыя сюрпрызы.

У розныя часы ў намінацыі «Адкрыццё году» перамагалі Akute (2010), Паліна Рэспубліка (2011), «Людзі на балоце» (2012), Hurma (2013), Сяргей Башлыкевіч і Leibonik (2014). «Героямі году» прызнаваліся «Крамбамбуля» (2004), Zet (2005), рок-паэт Міхал Анемпадыстаў (2006), N.R.M. (2007), «Глюкі» (2008), «Ляпіс Трубяцкі» (2009), «Глюкі» (2010), «Ляпіс Трубяцкі» (2011), Akute (2012), Re1ikt (2013), Dzieciuki (2014).

12 снежня (субота). 19.00. Прэмія «Героі году» з удзелам Pauline, zolki band, Angst, Re1ikt, Navi. Квіткі (з улікам камісіі аператара) — 150 000 (танцпляц), 180 000 (столік). Квіткі можна набыць онлайн тутhttp://www.kvitki.by/ru/event/30704  або ў касах kvitki.by па ўсёй краіне. Тэлефон для даведак: + 375 29 687-20-93


Вам можа быць цікава

Выстава «Парушаючы цішыню» ў Мінску

10.04.2025 18:00 - 01.06.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ