Прэм’ера спектакля “Пелікан”

22.06.2016 - 23.06.2016 19:00 - 19:00 Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii (вул.Крапоткіна, 44) Бясплатнае

Запрашаем вас на прэм’еру спектакля “Пелікан”, якая адбудзецца 22 і 23 чэрвеня. Пачатак спектакляў – а 19 гадзіне.

П’еса «Пелікан» – адной з пазнейшых, камерных п’ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга.

Галоўная гераіня Эліза – маці сямейства – пэўны час параўноўвае сябе з пеліканам, прыгожай і загадкавай птушкай, якая, згодна з легендай, у бязвыхадных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай крывёю. Насамрэч, Эліза ўвесь час падманвае сваіх блізкіх, абкрадвае і здраджвае мужу, эканоміць на дзецях…

І толькі з пасмяротнага ліста бацькі дзеці даведваюцца пра жахлівы падман маці. Як жыць дзецям з гэтаю праўдаю, і як гэта навіна паўплывае на лёс усяго сямейства?

Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Жанр: Ода злачыннай жарсці
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Валянціна Няборская
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Рэжысёр па пластыцы: Яўген Карняг
Мастак па святлу: Сямён Давыдзенка.

Роли выконваюць:
Маці – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Сын – Арцём Курэнь
Дачка – Ганна Семяняка
Зяць – Максім Брагінец
Служанка – заслужаная артыстка РБ  Галіна Чарнабаева.

Квіткі набывайце тут
А таксама сачыце за навінамі ў соцсетках.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ