Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”

23.02.2019 13:00 - 13:00 Канферэнц-зала гатэля "Манастырскі" (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6) Бясплатнае

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць неабыякавых жыхароў мінскага рэгіёна наведаць 23 лютага прэс-клуб у сталіцы, які будзе прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў Міншчыны. Гэта новая серыя прэс-клубаў, якія цяпер праходзяць у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” па ўсёй краіне!

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Міншчыны.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

-Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Дзяніс Кобрусеў каардынатар таварыства “Горад для гараджан” (Мінск), падзеліцца практычным досведам супрацы гараджан і мясцовых уладаў.

Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 22 лютага, уключна):

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Міншчыне Святланы Чакушкі: + 375 29 712-18-03, spchakushka@gmail.com або razam@budzma.org.

23 лютага

Пачатак – 13.00

г. Мінск

Канферэнц-зала гатэля “Манастырскі”

(вул. Кірылы і Мяфодзія, 6)

Падзея ў Facebook

 


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Свята «З народзінамі, Марк!» у Віцебску

07.07.2025 (17:00 - 19:00) дом-музей Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ