Прэзентацыя “Габрэйская спадчына ў Беларусі” у Гомелі

10.11.2013 17:00 - 18:00 будынак каля “Прыёрбанка”, актвая заля на другім паверсе (вул. Чырвонаармейская, 1а) Бясплатнае

talaka_gabrei

ГМКГА “Талака” сумесна з ГЮРГ “Бейт Яакаў” і Moishe House Gomel запрашаюць усіх зацікаўленых на прэзентацыю электроннага зборніка “Станоўчыя практыкі захавання і папулярызацыі габрэйскай спадчыныі” якая адбудзецца 10-га лістапада ў Гомелі.

Прэзентуе зборнік Андрэй Стрыжак.

Вас чакаюць прагляд фільма пра жыццё габрэяў у Наваградку ў 1931-м годзе і відэасюжэт, прымеркаваны да 600-й гадавіны пражывання габрэяў на тэрыторыі Беларусі. У праграме прадугледжана і прэзентацыя электроннай версіі кнігі з прыкладамі ўдалага досведу захавання ды рэавацыі габрэйскай культурна-гістарычнай спадчыны. Таксама на дыску запісаныя тры праекты адбудовы культавых габрэйскіх будынкаў у розных мясцінах Беларусі.

Усе ўдзельнікі прэзентацыі атрымаюць бясплатны экзэмпляр зборніка.

Уваход вольны.

Зборнік быў выпушчаны ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Зробім лепш!”.

Калі: 10 лістапада, а 17:00
Дзе: вул. Чырвонаармейская, 1а (будынак каля “Прыёрбанка”, актвая заля на другім паверсе


Вам можа быць цікава

Сяргей Башлыкевіч у Кіеве

18.09.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Экскурсія па крымінальным Беластоку (16+)

19.09.2026 (18:00 - 20:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ