Прэзентацыя 3D-тура па выставе, прысвечанай 100-годдзю Віленскага беларускага музея, у Мінску

14.04.2022 18:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

14 красавіка ў Нацыянальны мастацкі музей адбудзецца прэзентацыя 3D-тура і відэаэкскурсіі па выставе, прысвечанай 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.



Дата: 14 красавіка

Час: 18.00

Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск

Выстава праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі у 2021 годзе пад куратарствам Зміцера Моніча, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея.

Экспазіцыя раскрывала гісторыю стварэння і калекцыю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча — першага беларускага нацыянальнага музея.

Праект выклікаў вялікую цікавасць з боку шырокай аўдыторыі і прафесійнай супольнасці, таму паўстала ідэя стварыць 3D-тур і відэаэкскурсію, каб выстава стала часткай архіва беларускай культуры і да яе змог лёгка ў любы момант звярнуцца і глядач, і даследчык. ⠀

Чаму беларускі музей адкрыўся ў Вільні, а не на тэрыторыі Беларусі? Кім быў Іван Луцкевіч — заснавальнік першага нацыянальнага музея беларускай культуры? З якімі цяжкасцямі стукнуўся куратар выставы пры даследаванні матэрыялу і якія перспектывы адкрываюцца на будучыню? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа Зміцер Моніч у рамках прэзентацыі. ⠀ ⠀

Уваход па квітку ў музей.


Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль "Млявасць" у Беластоку

06.03.2026 19:00 - 07.03.2026 21:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Дзень роднай мовы ў Н'ю-Ёрку

07.03.2026 (12:00 - 15:00) Ossining Boat and Canoe Club (1 Westerly Road)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ