ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя адноўленай партытуры оперы Канстанціна Горскага «Маргер» у Варшаве

01.03.2023 19:00 - 21:00 MediaPort Belarus Бясплатнае

У сераду, 1 сакавіка, экс-дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Іван Касцяхін прэзентуе ў Варшаве партытуру страчанай оперы беларуска-ўкраінскага кампазітара Канстанціна Горскага «Маргер», якую ён аднавіў.



Дата: 1 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: MediaPort Belarus, Варшава


Вас чакае прэзентацыя поўнай аркестравай транскрыпцыі і адраджэння партытуры з удзелам таксама эксперта па творчасці Горскага, дырэктара Biuro Polonijne Гжэгажа Сэрочыньскага.


Арыгінальная партытура «Маргера», створанага ў 1905 годзе ў Харкаве (Украіна), дзе Горскі жыў і працаваў шмат гадоў, была знішчана падчас Другой сусветнай вайны — ад яе застаўся толькі цудам ацалелы клавір (перакладанне для спеваў з фартэпіяна).


Эпічна-драматычная опера з’явілася на сцэне толькі аднойчы ў Познані, у 1927 годзе, ужо пасля смерці кампазітара.


Знаўцы рэдкай музыкі шкадавалі, што гэты твор, зняволены ў пастцы старонак фартэпіяннага скарачэння, немагчыма пачуць у выкананні поўнага аркестру. Рэканструкцыя поўнай партытуры вяртае гледачам адзін з еўрапейскіх оперных шэдэўраў.


То чакаюць усіх аматараў класічнай музыкі!


Рэгіструйцеся па спасылцы. На мэйл, указаны пры рэгістрацыі, вам дашлюць запрашэнне з падрабязнасцямі.







Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Мікола Дзядок у Кракаве

15.03.2026 (15:00 - 16:30) Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ