Прэзентацыя альбому фотаздымкаў этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага ў Васількаве пад Беластокам

01.03.2025 13:00 - 15:00 Падляшскі музей народнай культуры (ul. Leśna 7) Бясплатнае

 

У суботу, 1 сакавіка, у Васількаве адбудзецца прэзентацыя альбому «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году».





У выданне ўвайшло каля 300 фотаматэрыялаў, сабраных падчас этнаграфічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам акадэміка Вацлава Ластоўскага на Мазыршчыну і Случчыну.

Трагічны лёс напаткаў удзельнікаў гэтай экспедыцыі. Карнікі з НКВД жорстка расправіліся з ягонымі ўдзельнікамі, а памяць пра альбом паспрабавалі знішчыць.

Толькі дзякуючы мужнасці пэўных асобаў альбом з унікальнымі фотаздымкамі ўдалося захаваць, і ў чэрвені 1944 года ён быў вывезены, а цяпер захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане.

Доўгі час альбом быў невядомы шырокаму колу чытачоў. І вось цяпер выданне пабачыла свет.


Выданне прывязе заснавальнік беларускага выдавецтва ў Лондане «Скарына» Ігар Іваноў.

Падчас прэзентацыі будзе магчымасць убачыць рэканструкцыі строяў рэгіёна экспедыцыі.

Майстрыня Кацярына Ваданосава прадставіць рэканструкцыю калінкавіцкага строю.

Прэзентацыя альбома адбываецца ў масленічны перыяд, таму прыходзьце з дзецьмі! Іх чакаюць цікавыя майстар-класы.

Імпрэзу будзе суправаджаць музыка ад капэлы «Бліска», якая грае традыцыйную беларускую музыку.


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ