23 красавіка 2026 году спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвочыя, піша bellit.info.

12:00 — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аддаць даніну памяці і павагі пісьменніку падчас цырымоніі ўскладання кветак да надмагільнага помніка Змітрака Бядулі на Усходніх могілках (метро «Барысаўскі тракт»).
15:00 — У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва пройдзе мерапрыемства, спалучанае з адкрыццём літаратурна-дакументальнай выставы з фондаў БДАМЛМ «Яго багаты плён...», прысвечанай жыццю і дзейнасці Змітрака Бядулі.
Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік, 1886–1941) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія заклалі падмурак беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Яскравы талент і мастацкая сіла пісьменніка дазволілі яму зірнуць праз прызму старазапаветных паданняў на звычайнае, будзёнае беларускае жыццё-быццё, і гэты погляд набыў у айчыннай літаратуры адметную філасофскую вышыню, засведчыў незвычайнасць і прыўзнятасць бядулінскага стылю.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (Менск)
Архіў-музей захоўвае вялікую колькасць дакументаў, якія адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць Змітрака Бядулі. У асабістых фондах Цішкі Гартнага, Паўліны Мядзёлкі, Міхася Лынькова, Сяргея Грахоўскага, Алеся Адамовіча, Уладзіміра Калесніка, Анатоля Багатырова, Аляксея Каўкі і інш., а таксама ў фондах грамадскіх арганізацый, дзяржаўных устаноў, тэатраў, кінастудый, выдавецтваў і рэдакцый прысутнічаюць самыя разнастайныя дакументы, звязаныя з асабістым і творчым жыццём пісьменніка. Самыя цікавыя і асабліва каштоўныя з іх будуць уласна будуць прадстаўленыя на юбілейнай выставе «Яго багаты плён...»
На адкрыццё выставы запрошаны сын Змітрака Бядулі — Яфім Самуілавіч Плаўнік, а таксама даследчыкі, музеязнаўцы, паэты і пісьменнікі.
«Беларуская хатка»
Менск, вул.Рабкораўская, 19
12:00 — Адкрыццё мастацкай экспазіцыі «Да 140-годдзя Змітрака Бядулі» са збору Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў філіяле «Беларуская хатка»
12:30 (рэгістрацыя ўдзельнікаў з 11.45) — Дыялогавая пляцоўка «Змітрок Бядуля: «пісьменнік з душой чулай і паэтычнай...»» да 140-годдзя Змітрака Бядулі з удзелам прадстаўнікоў навуковай, пісьменніцкай і грамадскай супольнасцяў.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.