Прэзентацыя аналітычнага даклада «Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі»

12.12.2024 15:00 - 17:00 анлайн Бясплатнае



У чацвер, 12 снежня, Беларускі Інстытут публічнай гісторыі прэзентуе аналітычны даклад Аляксея Ластоўскага «Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі».






Дата і час: 12 снежня ў 15.00 (час СЕТ, гэта 17.00 па Мінску і 16.00 па Вільні)

Месца: зум 




Спадар Аляксей прадставіць свой аналіз некалькіх хваляў беларускіх падручнікаў па гісторыі і адкажа на пытанні: 

Наколькі ўзрослая палітычная залежнасць ад Расеі адбілася на змесце падручнікаў па гісторыі? 

Ці захавалася ранейшая тэндэнцыя нацыяналізацыі, падкрэслівання аўтаноміі гісторыі Беларусі?

 У чым сутнасць канцэпта «гісторыі беларускай дзяржаўнасці»? 

Які праект грамадзянскай ідэнтычнасці прапануецца ў падручніках па гісторыі Беларусі? 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ