Творчая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Кракаве

03.07.2026 18:30 - 20:30 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае
У пятніцу, трэцяга ліпеня, у Кракаве адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам і прэзентацыя яго кнігі «Беларусь — гэта святое».

Спадар Павел распавядзе пра тое, якім бачыць шлях да вяртання ў Беларусь з перамогай, чаму яго навучыў турэмны досвед, якія кнігі ён абдумаў у зняволенні, што мы маем зрабіць за мяжой Беларусі і як важна беларусам цаніць іншых беларусаў.

У кнізе сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія спадар Павел маляваў у турмах і калоніі сыну Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.

Вершы спадару Паўлу даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася.

Уваход вольны. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ