Прэзентацыя артбука «Дзе твой твар» мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай у Варшаве

27.05.2023 19:00 - 21:00 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае

Прэзентацыя артбука «Дзе твой твар» мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай адбудзецца 27 траўня.


Дата: 27 траўня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2, Варшава

Наста стварыла візуальны дзённік, у якім асабістыя пачуцці трансфармуюцца ў універсальныя гісторыі з дапамогай разнастайных мастацкіх вобразаў. Яе артбук апускае ў асабісты досвед чалавека, які жыў у часы палітычнага рэжыму, рэпрэсій, беларускіх пратэстаў 2020/21 гадоў і эміграцыі ў іншую краіну. Тэксты ў кнізе — спецыфічная рытмічная проза ці белыя вершы, заснаваныя на рэальных дзённіках мастака, праілюстраваных выявамі тонкіх траўмаў.

Падчас прэзентацыі вас чакаюць перфарматыўны расказ пра стварэнне артбука ад Насты і рытмізаваная проза ад беларускай акторкі Яўгеніі Давідзенкі пад сэт украінскага дыджэя Улада Блызнюка (удзельніка Radio Kapitał).

Частка сродкаў з продажу кнігі пойдзе на дапамогу беларускім палітвязням.



Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ