Прэзентацыя «Беларускага народнага сонніка» ў Кракаве

10.06.2023 16:00 - 18:00 GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15) 50 злотых
 
У суботу, 10 траўня, беларусаў Кракава запрашаюць на прэзентацыю нядаўна выдадзенага «Беларускага народнага сонніка» ў прасторы «GUTENBERG CLUB».



Дата: 10 чэрвеня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: GUTENBERG CLUB, Łobzowska 15-15 (4 паверх), Кракаў


Аўтарка сонніка, этнографка Аліна Высоцкая болей за 10 гадоў вывучае феномен сну ў фальклорных наратывах і сабрала багаты збор такіх запісаў — і ў асабістых выправах, і з тэматычных крыніц.

Падчас сустрэчы спадарыня Аліна раскажа, што найбольш дзіўнае пра сны можна знайсці ў этнаграфічных запісах і пачуць ад старэйшых беларусаў. Яна жыве ў ЗША, таму сустрэча будзе адбывацца анлайн, з дапамогай праектара.

Вас чакаюць да таго ж кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.

Уваход — данат у 50 злотых. Сродкі пойдуць на аплату праектара, стварэнне ўтульнасці і пачастункі.

Месцаў вобмаль — усяго 15, то рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Саша Філіпенка ў Брне

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Institut Paměti Národa (Radnická 369/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ