Шпацыр «Музыка і муза Станіслава Манюшкі» ў Вільні

02.05.2026 10:00 - 12:00 Ратушная плошча Бясплатнае
У суботу, 2 траўня, у Вільні ладзяць мемарыяльную экскурсію «Музыка і муза Станіслава Манюшкі», прымеркаваную да дня народзінаў кампазітара.

Станіслаў Манюшка, мабыць, адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных операў двух народаў – беларускага і польскага.

Падчас экскурсіі заглыбіцеся ў культурнае жыццё Вільні сярэдзіны XIX стагоддзя, пройдзецеся па адрасах, звязаных з жыццём і творчасцю Манюшкі, даведаецеся, тэксты якіх паэтаў натхнялі ягоную творчасць, згадаеце сяброў і паплечнікаў Станіслава Манюшкі, у аднаго з якіх, таксама выбітнага кампазітара-менчука Фларыяна Міладоўскага дзень народзінаў акурат прыпадае на 4 траўня.

Падчас вандроўкі спадзяюцца таксама пачуць цудоўную музыку Станіслава Манюшкі!

Удзел – вольныя данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава «Крылы натхнення» ў Варшаве

19.04.2026 13:00 - 03.05.2026 17:00 парафіяльны дом (Książęca, 21)

Ілля Сільчукоў у Сіэтле

15.05.2026 (18:30 - 20:30) Lake Hills Blvd

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ