ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя часопіса «Памылка» ў Вільні

04.05.2023 18:00 - 21:00 Школа Стэмбрыдж (Maironio g. 11) Бясплатнае

Чарговая імпрэза «Мовы Нанова» ў Вільні адбудзецца ў траўні!


Дата: 4 траўня
Час: 18:00 (час мясцовы)
Месца: Школа Стэмбрыдж, Maironio g. 11, Вільня

Да нас у госці завітае Святлана Волчак, экспертка ў галіне фізікі і адна са стваральніц навукова-папулярнага часопіса Pamylka«.

Пра што будзем размаўляць на занятках? Адказвае сама Святлана:


«Існуе дзве тэорыі адноснасці, якія адкрыў Айнштайн у 1905 і 1915 гадах: спецыяльная і агульная. Я распавяду пра спецыяльную тэорыю адноснасці! Яна паўстала як адказ на праблему канца 19 ст: як аб’яднасць фізіку электра-магнітных хваляў і Ньютанаўскую механіку. Яна не толькі аб’яднала гэтыя дзве галіны, але і адкрыла акно новых магчымасцяў па вывучэнню нашага света.

І мы ў вамі разглядзім падрабязней:

— якая праблема сфарміравалася напрыканцы 19 стагоддзя ў фізіцы,
— што такое Тэорыя адноснасці ў класічнай фізіцы,
— што такое электра-магнітныя хвалі, і ў чым розніца іх дынамікі, ў адрозненні ад
звычайных цел, якія мы можам памацаць,
— якія дапушчэнні зрабіў Айнштайн, і як яны паўздзейнічалі на ўспрыманне прасторы і
часу,
— супярэчнасці Тэорыі адноснасці на прыкладзе Парадокса блізнятаў,
— вырашэнне супярэчнасцяў і новая Тэорыя Гравітацыі.

І яшчэ я распавяду пра навукова-папулярны зін «Pamylka», які мы робім з сябрамі, каб аб’яднаць беларускіх навукоўцаў у супольнасць».


Чакаем усіх аматараў і аматарак навукова-папулярнага любога ўзроста.


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя «Беларускага народнага спеўніка» ў Мінску

20.03.2025 (18:30 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «ONYX» у Варшаве (18+)

22.03.2025 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Дзень Волі ў Кёльне

30.03.2025 (14:00 - 16:00) Heumarkt

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ